Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

неадушаўлёны, ✂.

Які не адносіцца да свету жывых істот.

  • Неадушаўлёныя назоўнікі.

|| наз. неадушаўлёнасць, ✂.

неадчэпны, ✂.

Які не дае спакою; назойлівы.

  • Гудуць неадчэпныя камары.

|| наз. неадчэпнасць, ✂.

неадэкватны, ✂ (кніжн.).

  1. Які не супадае з чым-н., пазбаўлены адэкватнасці.

    • Неадэкватныя катэгорыі.
  2. Які не адпавядае норме, якім-н. патрабаванням.

    • Неадэкватныя паводзіны.

|| наз. неадэкватнасць, ✂.

неакрэслены, ✂.

  1. Дакладна нявызначаны, няпэўны.

    • Н. час выступлення.
  2. Невыразны, няясны.

    • Неакрэсленыя вяршыні гор.

|| наз. неакрэсленасць, ✂.

неалагізм, ✂, м.

У мовазнаўстве: новае слова або выраз, а таксама новае значэнне старога слова.

неаліт, ✂, м.

Пазнейшы перыяд каменнага веку (8—3 тысячагоддзі да н.э.).

  • Эпоха неаліту.

неандэрталец, ✂, м.

Выкапнёвы чалавек эпохі ранняга і сярэдняга палеаліту.

|| прым. неандэртальскі, ✂.

неаплатны, ✂.

  1. Які не можа быць аплачаны.

    • Н. рахунак.
  2. перан. Вельмі значны, большы за любую ўзнагароду.

    • Н. доўг.

|| наз. неаплатнасць, ✂.

неарганічны, ✂.

  1. Які не ўключае ў сябе жывых арганізмаў; нежывы.

    • Неарганічная прырода.
  2. Які адносіцца да нежывой прыроды.

    • Неарганічныя рэчывы.

◊

  • Неарганічная хімія — раздзел хіміі, які вывучае састаў, уласцівасці і пераўтварэнні рэчываў нежывой прыроды.

неаслабны, ✂ (кніжн.).

Які пастаянна дзейнічае; безупынны.

  • Н. кантроль.

|| наз. неаслабнасць, ✂.