Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

лілова-...

Першая частка складаных слоў са знач.:

  1. ліловы, з ліловым адценнем, напр. лілова-блакітны, лілова-сіні, лілова-ружовы, лілова-чырвоны;
  2. ліловы, у спалучэнні з іншым асобным колерам, напр. лілова-белы, лілова-сівы.

ліловы, .

Колеру бэзу ці фіялкі, фіялетавы.

  • Л. колер.

|| наз. ліловасць, .

ліман, , м.

Заліў, утвораны морам у нізоўях ракі, а таксама салёнае возера паблізу мора, звычайна багатае лячэбнымі гразямі.

|| прым. ліманны, .

ліманад, , м.

Салодкі безалкагольны напітак, звычайна з сокам лімона.

|| прым. ліманадны, .

ліміт, , м.

Гранічная норма.

  • Л. на электраэнергію.
  • Л. на вываз тавараў.

|| прым. лімітны, .

лімітаваць, ; зак. і незак.

Устанавіць (-наўліваць) ліміт, гранічную норму чаго-н.

лімон, , м.

Цытрусавае вечназялёнае пладовае дрэва, а таксама кіслы на смак плод гэтага дрэва з тоўстай пахучай скуркай.

|| прым. лімонны, .

  • Л. колер (светла-жоўты).

лімоннакіслы, .

Які змяшчае ў сабе лімонную кіслату або атрыманы з лімоннай кіслаты.

  • Л. хінін.

лімузін, , м.

Вялікі прадстаўнічы легкавы аўтамабіль з закрытым кузавам, забяспечаным шкляной перагародкай.

|| прым. лімузінны, .

лімфа, , ж.

Бясколерная вадкасць у целе чалавека і пазваночных жывёл, якая ўтвараецца з плазмы крыві і запаўняе міжклетачную прастору.

|| прым. лімфатычны, і лімфоідны, .

  • Лімфатычная сістэма.
  • Лімфатычныя залозы.
  • Лімфоідная тканка.