Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

капіляр, ✂, м. (спец.).

  1. Трубачка з вельмі вузкім унутраным каналам.

  2. Самы тонкі крывяносны сасуд.

|| прым. капілярны, ✂.

  • К. ціск.
  • К. сасуд.

капілярнасць, ✂, ж. (спец.).

Уласцівасць вадкасцей паднімацца або апускацца па капілярах.

капіраваць, ✂; незак.

  1. Знімаць, рабіць копію з чаго-н.

    • К. дакумент.
  2. Падрабляць чые-н. рухі, міміку, слепа пераймаць што-н.

    • К. артыста.

|| зак. скапіраваць, ✂.

|| наз. капіраванне, ✂ і капіроўка, ✂.

|| прым. капіравальны, ✂ і капіровачны, ✂.

  • Капіравальны апарат.
  • Капіровачныя работы.

капіроўшчык, ✂, м.

Спецыяліст па капіраванню.

|| ж. капіроўшчыца, ✂.

капітал, ✂, м.

  1. Вартасць, якая ў выніку выкарыстання наёмнай рабочай сілы прыносіць прыбавачную вартасць.

    • Прамысловы к.
    • Фінансавы к.
    • Пераменны к.
    • Пастаянны к.
  2. звычайна мн. Грошы, вялікая сума грошай (разм.).

    • Купіў бы, ды капіталаў не хапае.

◊

  • Мёртвы капітал — каштоўнасці, маёмасць, якія не прыносяць даходу.

капіталаўкладанне, ✂, н. (спец.).

Затраты на стварэнне новых, рэканструкцыю і расшырэнне дзеючых асноўных фондаў.

капіталізаваць, ✂; зак. і незак. (спец.).

Ператварыць (-твараць) прыбавачную вартасць у капітал (у 1 знач.).

|| наз. капіталізацыя, ✂.

капіталізм, ✂, м.

Змяніўшая сабой феадалізм грамадска-эканамічная фармацыя, пры якой асноўныя сродкі вытворчасці з’яўляюцца прыватнай уласнасцю класа капіталістаў.

  • Эпоха капіталізму.

|| прым. капіталістычны, ✂.

капіталіст, ✂, м.

  1. У капіталістычным грамадстве: уласнік капіталу, сродкаў вытворчасці, які выкарыстоўвае наёмную працу.

  2. Багаты, разбагацелы чалавек (разм. жарт,).

|| ж. капіталістка, ✂.

|| прым. капіталістычны, ✂.

капітальны, ✂.

Грунтоўны, асноўны, карэнны, вельмі важны.

  • Капітальнае даследаванне.

○

  • Капітальнае будаўніцтва — узвядзенне новых прадпрыемстваў, жылля і пад.

  • Капітальная сцяна — асноўная сцяна, якая служыць апорай для даху.

  • Капітальны рамонт — поўны рамонт (усяго будынка з заменай усіх зношаных частак).

  • Капітальныя ўкладанні (спец.) — тое, што і капіталаўкладанне.

|| наз. капітальнасць, ✂.