Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

канаць, ✂; незак.

  1. Паміраць у муках, канчацца.

    • К. у нечалавечых пакутах.
  2. перан. Набліжацца да канца, канчацца.

|| наз. кананне, ✂.

канва, ✂, ж.

  1. Рэдкая сятчатая накрухмаленая або праклееная тканіна для вышыўкі крыжам па клетках.

    • Вышываць па канве.
  2. перан. Аснова чаго-н.

    • Сюжэтная к. рамана.
    • Храналагічная к. (пералік падзей, размешчаных у храналагічнай паслядоўнасці).

|| прым. канвовы, ✂.

канваір, ✂, м.

Той, хто канваіруе каго-, што-н.

  • Калона палонных з канваірамі.

|| прым. канваірскі, ✂.

канваіраваць, ✂; незак.

Суправаджаць канвоем.

  • К. палонных.

канвеер, ✂, м.

Машына для бесперапыннага перамяшчэння апрацоўваемых вырабаў ад аднаго рабочага да другога або для транспарціроўкі грузаў.

  • Па канвееру (ад аднаго да другога перадаваць і пад.).
  • Паставіць на к. што-н. (перан. наладзіць бесперабойную вытворчасць чаго-н.).

|| прым. канвеерны, ✂.

  • Канвеерная лента.

канвент, ✂, м.

Назва выбарных органаў з асобымі заканадаўчымі паўнамоцтвамі Ў некаторых краінах (у Францыі 1792—1795 гг.).

  • Нацыянальны к.

канвенцыя, ✂, ж. (спец.).

Міжнародны дагавор па якім-н. пэўным пытанні.

|| прым. канвенцыйны, ✂.

канверсаваць, ✂; зак. і незак.

Зрабіць (рабіць) пераразлік, а таксама ўвогуле змяніць (мяняць), ператвараючы ў новы від, у новую якасць.

  • К. пазыку.

|| наз. канверсаванне, ✂ і канверсія, ✂.

|| прым. канверсійны, ✂.

канверт, ✂, м.

  1. Пакет з паперы для перасылкі пісьма па пошце.

    • Купіць канвертаў.
  2. Род коўдры для грудных дзяцей.

|| прым. канвертны, ✂.

канвой, ✂, м.

Узброены атрад, які суправаджае каго-, што-н. для аховы або прадухілення ўцёкаў.

  • Узяць пад к.
  • Марскі к. (караблі, якія ахоўваюць гандлёвы флот).

|| прым. канвойны, ✂.

  • К. салдат.
  • Канвойная служба.
  • У суправаджэнні канвойных (наз.).