Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

выглянуць, ✂; зак.

  1. Высунуўшыся з укрыцця, глянуць, паглядзець.

    • В. з-за вугла на вуліцу.
  2. Стаць відным, паказацца.

    • З-за хмар выглянула сонца.

|| незак. выглядваць, ✂ і выглядаць, ✂.

выглянцаваць, ✂; зак.

Навесці глянец на што-н.

  • В. стол лакам.
  • Выглянцаваныя манеры (перан.).

|| незак. выглянцоўваць, ✂.

выгнанне, ✂, н.

  1. гл. выгнаць (у 2 знач.).

  2. Вымушанае прабыванне дзе-н. у якасці выгнанага (кніжн.).

    • Жыць у выгнанні.

выгнаннік, ✂, м. (кніжн.).

Той, хто знаходзіцца ў выгнанні.

|| ж. выгнанніца, ✂.

|| прым. выгнанніцкі, ✂.

выгнаць, ✂; зак.

  1. Гонячы, прымусіць выйсці, выехаць; выдаліць.

    • В. жывёлу з хлява.
    • В. з работы (перан.).
  2. Выдаліць сілай, прагнаць.

    • В. акупантаў.
    • В. дрэнныя думкі з галавы (перан.).
  3. Здабыць шляхам перагонкі (спец.).

    • В. бочку шкіпінару.

|| незак. выганяць, ✂.

|| наз. выганка, ✂.

выгнісці, ✂ і выгніць, ✂; зак.

Згнісці ў адным месцы, у сярэдзіне або поўнасцю.

  • Выгніў яблык.
  • Падлога выгніла.

|| незак. выгніваць, ✂.

выгнуцца, ✂; зак.

Прыняць дугападобную форму, утварыць выгіб.

|| незак. выгінацца, ✂ і выгібацца, ✂.

выгнуць, ✂; зак.

  1. Сагнуць дугой, надаць сагнутую форму.

    • В. шыю.
  2. Выпрастаць, разгарнуць (разм.).

    • В. бляху.

|| незак. выгінаць, ✂ і выгібаць, ✂.

выгода, ✂, ж.

  1. пераважна (выгоды, -аў). Усё, што задавальняе максімальныя запатрабаванні, чым зручна карыстацца.

    • Кватэра з усімі выгодамі.
  2. Прыволле.

    • Гусям тут в.

выгодны, ✂.

  1. Добра прыстасаваны для зручнага карыстання, цалкам прыдатны.

    • Выгодная канапа.
    • Мне тут выгодна (безас. у знач. вык.).
    • Выгодна (прысл.) будзе ехаць.
  2. Прывольны.

    • Выгодныя мясціны.

|| наз. выгаднасць, ✂.