Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

выбрыць, ✂; зак.

Зрэзаць брытвай валасы на чым-н., выгаліць.

  • В. твар.

|| незак. выбрываць, ✂.

|| звар. выбрыцца, ✂.

|| незак. выбрывацца, ✂.

выбудоўваць, ✂; незак.

Тое, што і будаваць (у 1 знач.).

выбух, ✂, м.

  1. Імгненнае разбурэнне чаго-н., якое суправаджаецца ўтварэннем моцна нагрэтых, з высокім ціскам газаў; гук, які суправаджае такое разбурэнне.

    • Ядзерны в.
    • В. газаў.
  2. перан., чаго. Раптоўнае праяўленне чаго-н.

    • В. смеху.
    • В. абурэння.

выбухнуць, ✂; зак.

  1. Узарвацца.

    • Снарад выбухнуў.
  2. З сілай вырвацца адкуль-н.

    • Полымя з дымам выбухнула з печы.
  3. перан. Нечакана пачацца, раптоўна ўзнікнуць (пра пачуцці, грамадскія ўзрушэнні).

    • Выбухнуў гнеў.
    • Выбухнула забастоўка.

|| незак. выбухаць, ✂.

выбухны, ✂.

  1. Які служыць для ўтварэння выбуху (у 1 знач.).

    • Выбухная камера.
  2. Такі, вымаўленне якога суправаджаецца выбухам (пра гукі мовы).

    • Выбухныя зычныя.

выбуховы, ✂.

Які мае дачыненне да выбуху (у 1 знач.), з’яўляецца вынікам выбуху або здольны ўтварыць выбух ці здольны ўзрывацца.

  • Выбуховая хваля.
  • Выбуховыя рэчывы.

выбыць, ✂; зак. (афіц.).

Перастаць знаходзіцца або лічыцца дзе-небудзь.

  • В. з горада.
  • В. у камандзіроўку.
  • В. са строю.

|| незак. выбываць, ✂.

|| наз. выбыццё, ✂.