Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

стрэлка, , ж.

  1. Тонкая і вузкая пласцінка, якая паварочваецца на восі і паказвае час, напрамак і пац. у розных вымяральных прыборах.

    • С. барометра.
    • Секундная с.
  2. Знак у выглядзе рысы, ад канца якой пад вострым вуглом адходзяць кароткія рыскі (->).

    • С. напрамку руху машын.
  3. Вузкі і доўгі намыўны выступ сушы; пясчаная каса.

    • С. прычала.
  4. Прыстасаванне на рэйкавых пуцях для пераводу рухомага саставу з аднаго пуці на другі.

    • На чыгуначнай станцыі дзейнічаюць аўтаматычныя стрэлкі.
  5. Бязлістае тонкае сцябло расліны з суквеццем наверсе.

    • Стрэлкі нарцысаў.

|| памянш. стрэлачка, .

|| прым. стрэлачны, .

стрэльба, , ж.

Ручная агнястрэльная і пнеўматычная зброя з доўгім ствалом.

  • Паляўнічая с.

|| прым. стрэльбавы, .

стрэльбішча, , н.

Участак, абсталяваны для вучэбнай або спартыўнай стральбы.

|| прым. стрэльбішчны, .

стрэляны, .

  1. Пра дзічыну: забіты са стрэльбы.

    • Стрэляная качка.
  2. Які пабыў у баях, абстраляны.

    • С. салдат.
  3. Такі, у якога стралялі.

    • С. верабей (перан. вопытны, бывалы чалавек).
    • Стрэляная птушка (таксама перан. тое, што і стрэляны верабей).
  4. Выкарыстаны для стральбы.

    • Стрэляныя гільзы.

стрэмечка, , н. (спец.).

Адна са слыхавых костачак сярэдняга вуха.

стрэмка, , ж.

Востры, тонкі кавалачак дрэва, асколак шкла, металу, які залез пад скуру.

  • Дастаць стрэмку.

стрэмя, , н.

  1. Жалезная дужка з вушкам для ўпору нагі конніка, якая падвешваецца да сядла пры дапамозе рэменя.

  2. Тое, што і стрэмечка (спец.).

|| прым. страмянны, .

стрэпет, , м.

Стэпавая птушка сямейства дроф, якая ў час палёту ўтварае рэзкі шум крыламі.

|| прым. страпяціны, .

стрэптакок, , м.

Бактэрыя, узбуджальнік гнойных і некаторых іншых захворванняў.

|| прым. стрэптакокавы, .

стрэс, , м.

Стан напружання арганізма, які з’яўляецца ахоўнай рэакцыяй у адказ на дзеянне моцных раздражняльнікаў унутранага або знешняга асяроддзя.

|| прым. стрэсавы, .