Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

расхлябісты, (абл.).

Гразкі, з калюжынамі (пра дарогу).

  • Расхлябістая дарога.

расхлябіца, , ж. (абл.).

Гразь, бездараж.

  • Восень не бывае без расхлябіцы.

расхныкацца, ; зак. (разм.).

Пачаць плакаць, выказваючы незадаволенасць кім-, чым-н.

  • Ну, годзе вам, расхныкаліся.

расход, , м.

  1. Трата, расходаванне чаго-н.

    • Р. электраэнергіі.
  2. звычайна мн. Сума зрасходаваных грошай; выдаткі.

    • У наступным месяцы будуць вялікія расходы.
  3. Графа ў бухгалтарскіх кнігах для запісу выдаткаў; проціл. прыход.

  • Кішэнныя расходы — дробныя асабістыя расходы.

  • Вывесці (пусціць, спісаць) у расход (разм.) — знішчыць, расстраляць.

  • У расходзе (разм.) — у адсутнасці, не на месцы (быць, знаходзіцца).

|| прым. расходны, .

расходавацца, ; зак. і незак.

  1. Патраціць (траціць) грошы на што-н. (разм.).

    • Р. на пакупкі.
  2. Траціцца на што-н., выкарыстоўвацца.

    • Масла расходуецца эканомна.

|| зак. зрасходавацца, .

|| наз. расходаванне, .

расходаваць, ; зак. і незак.

  1. Патраціць (траціць) на што-н.

    • Р. грошы.
  2. Спажыць (спажываць) (разм.).

    • Малая лямпачка расходуе менш электраэнергіі.

|| зак. зрасходаваць, .

|| наз. расходаванне, .

расходзіны, , н. (разм.).

Разыход людзей з якога-н. сходу, бяседы і пад.

  • Перад расходзінамі Мікіту папрасілі застацца.

расходнік, , м.

Травяністая расліна сямейства таўсцянкавых з жоўтым мясістым сцяблом і лісцем.

расхрабрыцца, ; зак. (разм.).

Набрацца храбрасці; асмялець.

расхрапціся, ; зак. (разм.).

Пачаць моцна і доўга храпці.