Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

неспадзеўка, , ж. (разм.).

Нечаканасць, непрадбачанасць.

неспадзеўкі, прысл. (разм.).

Нечакана, раптоўна.

  • Н. пайшоў дождж.

неспадзяванасць, , ж.

  1. гл. неспадзяваны.

  2. Нечаканае здарэнне, выпадак і пад.

    • Прыемная н.

неспадзяванка, , ж. (разм.).

Нечаканае здарэнне, выпадак і пад.

неспадзяваны, .

Нечаканы, непрадбачаны.

  • Н. госць.
  • Здарылася неспадзяванае (наз.).

|| наз. неспадзяванасць, .

неспакой, , м.

  1. Трывога, душэўнае ўзбуджэнне.

    • Яго ахапіў н.
    • Н. за сына.
  2. Масавае хваляванне, узбуджэнне.

    • Грамадскі н.
  3. Турботы, клопаты аб кім-, чым-н.

несправядлівасць, , ж.

  1. гл. несправядлівы.

  2. Несправядлівы ўчынак, несправядлівае слова.

    • Дапусціць н.

несправядлівы, .

Які адступаецца ад справядлівасці, супярэчыць справядлівасці.

  • Н. прыгавор.

|| наз. несправядлівасць, .

нестраявік, , м. (разм.).

Ваеннаслужачы, які знаходзіцца на нестраявой​1 (у 1 знач.) пасадзе.

нестраявы1 прым.

  1. У арміі: які адносіцца да вайсковых часцей, не звязаных з непасрэдным вядзеннем баявых дзеянняў.

    • Нестраявая службы.
  2. Ваеннаслужачы нестраявых часцей войск (разм.).

    • Каманда нестраявых.