Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

разгалінаваны, .

  1. Які мае многа галін.

    • Разгалінаваная яблыня.
  2. Які мае многа аддзелаў, аддзяленняў, размешчаны на розных тэрыторыях.

    • Разгалінаванае прадпрыемства.

|| наз. разгалінаванасць, .

разгалінавацца, ; зак.

  1. Даць галіны, разгалінавацца.

    • Разгалінавалася сасна.
  2. перан. Раздзяліцца на некалькі частак, ліній, напрамкаў, якія ідуць з аднаго пункта ў розныя бакі.

|| незак. разгаліноўвацца, і разгаліняцца, .

|| наз. разгалінаванне, і разгаліненне, .

разгалінаваць, ; зак.

  1. Раздзяліць на некалькі частак, ліній, якія ідуць ад аднаго пункта ў розныя бакі.

    • Р. чыгуначны пуць.
  2. Раздзяліць на часткі, аддзелы, аддзяленні і пад.

|| незак. разгаліноўваць, .

разгалініцца, ; зак.

Пайсці ў галіны, даць многа голля.

  • Разгалінілася ліпа.

|| незак. разгаліняцца, .

|| наз. разгаліненне, .

разгалісты, .

З шырока раскінутымі галінамі.

  • Р. дуб.

|| наз. разгалістасць, .

разгаманіцца, ; зак. (разм.).

Тое, што разгаварыцца.

  • Разгаманіліся сябры.

|| незак. разгамоньвацца, .

разгар, , м.

У (самы) разгар або у (самым) разгары —

  • 1) пра тое, што гарыць, разгарэлася ў поўную сілу.

    • Пажар у самым разгары;
  • 2) пра час поўнага праяўлення чаго-н., найвышэйшага напружання ў развіцці чаго-н.

    • У разгары пасяўная.
    • Вясна ў разгары.

разгарадзіцца, ; зак.

Аддзяліцца адзін ад аднаго агароджай, перагародкай.

  • Р. з суседзямі парканам.

|| незак. разгароджвацца, .

разгарадзіць, ; зак.

  1. Раздзяліць перагародкай, агароджай.

    • Р. пакой у кватэры.
    • Р. участак.
  2. Раскідаць, разбурыць тое, чым было перагароджана што-н.

|| незак. разгароджваць, .

разгарачыцца, ; зак.

  1. гл. гарачыцца.

  2. Адчуць жар, разагрэцца.

    • Р. ад спрэчак.