Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

нерухомы, ✂.

  1. Які не рухаецца, застаецца ўвесь час на адным месцы.

    • Н. блок.
    • Стаяць нерухома (прысл.).
  2. перан. Які не змяняе свайго выразу.

    • Н. позірк.
  3. Пра маёмасць: які складаецца з зямельнага ўчастка, будынка.

    • Нерухомая маёмасць.
  4. У граматыцы: які не мяняе свайго месца (пра націск).

|| наз. нерухомасць, ✂.

неруш, ✂, м.; ✂, ж..

Што-н. некранутае (нявораная зямля, дзікі лес, грыбное месца і пад.); некранутая паверхня чаго-н.

  • Неаглядная н. тундры.

|| прым. нерушны, ✂.

нерэальны, ✂.

  1. Які не існуе ў рэчаіснасці; фантастычны.

  2. Неажыццявімы.

    • Н. план.

|| наз. нерэальнасць, ✂.

несакрушальны, ✂.

Такі, якога нельга зруйнаваць, разбурыць; устойлівы.

  • Несакрушальная воля народа.

|| наз. несакрушальнасць, ✂.

несамавіты, ✂.

  1. Непрывабны з выгляду; непрыгожы.

    • Н. на выгляд.
  2. Не зусім добры; дрэнны.

    • Несамавітая дарога.

|| наз. несамавітасць, ✂.

несвядомы, ✂.

  1. Які не ўсведамляе сваіх адносін да рэчаіснасці, сваіх абавязкаў.

    • Н. работнік.
    • Несвядомыя адносіны да працы.
  2. Які адбываецца без кантролю, свядомасці; інстынктыўны.

    • Н. ўчынак.

|| наз. несвядомасць, ✂.

несканчоны, ✂.

Надзвычай доўгі; працяглы, бясконцы.

  • Несканчоныя спрэчкі.

|| наз. несканчонасць, ✂.

неслух, ✂, м. (разм.).

Непаслухмяны, свавольны чалавек (часцей аб дзецях).

неспагадлівы, ✂.

Нясхільны да спагады; нячулы, няўважлівы да іншых.

|| наз. неспагадлівасць, ✂.

неспагадны, ✂.

Тое, што і неспагадлівы.

|| наз. неспагаднасць, ✂.