Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

разлагоднець, ; зак. (разм.).

Паддацца лагоднасці, стаць лагодным, ласкавым.

разлад, , м.

  1. Адсутнасць адзінства, адпаведнасці, згоднасці.

    • Р. у працы.
  2. Нязгода, нелады; раздор разлад.

    • Р. у сям’і.

разладдзе, , н. (разм.).

Тое, што і разлад.

разладзіцца, ; зак.

  1. Прыйсці ў няспраўнасць.

    • Машына разладзілася.
  2. Расстроіцца, парушыцца.

    • Дружба разладзілася.
    • Вяселле разладзілася.

|| незак. разладжвацца, .

разладзіць, ; зак.

  1. Вывесці з рабочага стану (спец.).

    • Р. станок.
  2. Расстроіць, парушыць што-н.

    • Р. справу.
    • Р. вяселле.
  3. Сапсаваць (пра здароўе).

|| незак. разладжваць, .

разлажыцца1, ; зак.

  1. Раскласці, размясціць свае рэчы.

    • Разлажыўся са сваімі рэчамі па ўсёй хаце.
  2. Прыняць раскладзены выгляд.

    • Паходны ложак лёгка разлажыўся.

|| незак. раскладацца, і раскладвацца, .

разлажыцца2, ; зак.

  1. Распасціся пад уздзеяннем бактэрый, згніць.

    • Торф яшчэ слаба разлажыўся.
  2. перан. Дайсці да поўнага маральнага падзення, дэзарганізавацца.

    • Армія ворага разлажылася.

|| незак. разлагацца, .

|| наз. разлажэнне, .

разлажыць1, ; зак.

  1. Палажыць па розных месцах у пэўным парадку.

    • Р. тавар.
  2. Рассунуць, прыгатаваць для карыстання.

    • Р. складанае крэсла.
  3. Размеркаваць паміж кім-н. пэўную суму.

    • Р. страту паміж усімі ўдзельнікамі.
  4. Распаліць агонь.

    • Р. агонь.

|| незак. раскладаць, і раскладваць, .

|| наз. раскладанне, і раскладванне, .

разлажыць2, ; зак.

  1. Раздзяліць што-н. на састаўныя часткі (спец.).

    • Р. ваду на кісларод і вадарод.
  2. перан. Дэзарганізаваць, давесці да маральнага падзення.

    • Р. варожую групоўку.

|| незак. раскладаць, і раскладваць, .

|| наз. раскладанне, , раскладванне, і разлажэнне, .

  • Маральнае разлажэнне.

разлайдачыцца, ; зак. (разм.).

Разленавацца, стаць гультаём.