Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

разгавецца, ✂; зак.

  1. У веруючых: пасля посту паесці скаромнага (уст.).

  2. З’есці ці выпіць чаго-н. смачнага і многа пасля перапынку (разм.).

    • Хоць р. крыху.

|| незак. разгаўляцца, ✂.

|| наз. разгавенне, ✂.

разгадаваць, ✂; зак.

  1. Старанна даглядаючы, забяспечыць рост, развіццё каго-, чаго-н.

    • Р. каня, як на выстаўку.
  2. Выгадаваць у вялікай колькасці, распладзіць.

    • Р. гусей.
    • Р. свіней.

|| незак. разгадоўваць, ✂.

разгадаць, ✂; зак.

  1. Знайсці правільны адказ на загаданае; адгадаць.

    • Р. рэбус.
    • Р. загадку.
  2. Зразумець сэнс, уясніць характар каго-, чаго-н.

    • Р. чалавека.
    • Р. намеры праціўніка.

|| незак. разгадваць, ✂.

|| наз. разгадка, ✂.

разгадчык, ✂, м. (разм.).

Той, хто разгадвае што-н., знаходзіць правільны адказ на загаданае.

|| ж. разгадчыца, ✂.

разгайдацца, ✂ і разгойдацца, ✂; зак.

Пачаць моцна гайдацца (гойдацца).

  • Лодка разгайдалася на вадзе.

|| незак. разгойдвацца, ✂.

разгайдаць, ✂ і разгойдаць, ✂; зак.

  1. Прымусіць моцна гайдацца (гойдацца).

    • Р. арэлі.
  2. Гайдаючы (гойдаючы) каго-, што-н., надаць яму сілу інерцыі для кідання.

    • Р. за рукі-ногі і кінуць у ваду.

|| незак. разгойдваць, ✂.

разгаласіцца, ✂; зак.

Пачаць моцна і доўга галасіць.

  • Разгаласілася ўдава.

разгалёкацца, ✂; зак. (разм.).

Раскрычацца, звычайна завучы каго-н.

  • Разгалёкаліся дзеці ў лесе.

разгаліна, ✂, ж. (разм.).

Тое, што і развіліна.

  • Р. старога дрэва.
  • На разгаліне дарог спынілася машына.

разгалінаванне, ✂, н.

  1. гл. разгалінавацца.

  2. Месца, дзе што-н. разгаліноўваецца, разыходзіцца ў розныя бакі.

    • На разгалінаванні дарог.