Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

таўстарог, ✂, м.

Парнакапытная жывёліна сямейства пустарогіх з вялікімі рагамі, якая водзіцца ў Паўночна-Усходняй Азіі і Паўночнай Амерыцы; снежны баран.

таўстасум, ✂, м. (пагард.).

Багацей.

  • Развялося цяпер таўстасумаў.

таўсташчокі, ✂.

З тоўстымі, мясістымі шчокамі.

  • Т. хлапчук.

таўстун, ✂, ж. (разм.).

Тоўсты чалавек.

|| памянш.-ласк. таўстунок, ✂.

|| ж. таўстуха, ✂.

таўстуха, ✂, ж.

Грыб сямейства павуціннікавых з буравата-жоўтай плямістай шапкай.

таўсцець, ✂; незак.

Станавіцца тоўстым, больш тоўстым.

|| зак. патаўсцець, ✂.

таўсціць, ✂; незак.

Рабіць тоўстым або больш тоўстым, надаваць выгляд тоўстага чалавека.

  • Ватоўка таўсціла жанчыну.

таўталогія, ✂, ж. (кніжн.).

Паўтарэнне аднаго і таго ж іншымі словамі, якія не ўдакладняюць сэнсу сказанага.

|| прым. таўталагічны, ✂.

таўханіна, ✂, ж. (разм.).

Хаатычны рух, цісканіна, таўкатня.

  • У раздзявалцы т.

таўхацца, ✂; незак.

Таўхаць каго-н. або адзін аднаго.

|| зак. таўхануцца, ✂.