Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

разжаніцца, ✂; зак. (разм.).

Перастаць быць жанатым, развесціся (у 1 знач.).

|| незак. разжэньвацца, ✂.

разжартавацца, ✂; зак. (разм.).

Пачаць многа і з захапленнем жартаваць.

  • Разжартаваўся так, што не суняць.

разжытак, ✂, м. (разм.):

  • на разжытак — для таго, каб даць магчымасць разжыцца, наладзіць жыццё.

    • Даю табе сотню на р.

разжыцца, ✂; зак. (разм.).

  1. на чым і без дапаўнення. Нажыцца, разбагацець.

    • Р. на спекуляцыях.
  2. на што, чым, чаго. Дастаць, раздабыць што-н.

    • Р. на кніжкі.

|| незак. разжывацца, ✂.

раззброіцца, ✂; зак.

  1. Вызваліцца ад зброі, зняць з сябе зброю, а таксама знішчыць або скараціць сваё ўзбраенне.

  2. перан. Адмовіцца ад актыўных дзеянняў, страціць волю да барацьбы.

    • Ідэйна р.

|| незак. раззбройвацца, ✂.

|| наз. раззбраенне, ✂.

  • Барацьба за р.

раззброіць, ✂; зак.

  1. Адабраць у каго-н. зброю, пазбавіць сродкаў узбраення.

    • Р. палонных.
  2. перан. Пазбавіць магчымасці змагацца за што-н./

    • Ідэйна р. праціўніка.

|| незак. раззбройваць, ✂.

|| наз. раззбройванне, ✂.

раззваніць, ✂; зак. (разм.).

Расказаць усюды, усім.

  • Р. навіну.

|| незак. раззвоньваць, ✂.

раззнаёміцца, ✂; зак. (разм.).

  1. Перапыніць знаёмства з кім-н. у выніку спрэчак, крыўды.

  2. Перазнаёміцца з усімі, многімі, пашырыць круг знаёмых.

    • Р. з многімі ў горадзе.

раззнаёміць, ✂; зак. (разм.).

  1. Прывесці да зрыву знаёмства з кім-н.

    • Р. сяброў.
  2. Перазнаёміць з усімі, многімі.

разлагодзіць, ✂; зак. (разм.).

Зрабіць лагодным, больш лагодным.

  • Р. маці.