Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

таўро, , н.

  1. Кляймо на скуры сельскагаспадарчых жывёл як распазнавальны знак.

  2. Прылада для клеймавання жывёлы.

|| прым. таўровы, .

таўровы, , (спец.).

Папярочнае сячэнне ў форме літары «Т».

  • Т. профіль вырабу.

таўсматы, (разм.).

  1. Трохі тоўсты, таўставаты.

    • Нос кароткі і т.
  2. Поўны, прысадзісты, моцна складзены (пра чалавека).

|| наз. таўсматасць, .

таўста...

Першая частка складаных слоў; ужыв. замест «тоўста...», калі націск у другой частцы падае на першы склад, напр. таўстагубы, таўстаскуры, таўстаногі.

таўстабрухі, (разм.).

З тоўстым, вялікім жыватом.

таўстазады, (разм. груб.).

З тоўстым задам.

таўсталобік, , м.

Прамысловая рыба сямейства карпавых, якая водзіцца ў рэках Паўднёва-Усходняй Азіі, а таксама акліматызавана ў Паўднёвай Еўропе.

таўстаморды, (разм.).

З тоўстай мордай.

  • Т. бульдог.

таўстаногі, .

З тоўстымі нагамі.

таўстаножка, , ж.

Перапончатакрылае насякомае бліскучай, металічнай афарбоўкі.