Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

разводдзе, ✂, н.

Вясенні разліў, веснавая вада.

разводка, ✂, ж.

  1. гл. развесці ​1.

  2. Інструмент для развядзення зубоў пілы (спец.).

разводы, ✂.

  1. Буйныя неакрэсленыя ўзоры на чым-н.

    • Матэрыя у р.
  2. Няроўныя, звілістыя падцёкі, рагі (разм.).

    • На сцяне р. ад сырасці.

развойкацца, ✂; зак. (разм.).

Пачаць войкаць (ад болю, непрыемнасці і пад.).

  • Развойкаўся стары.

развучыцца, ✂; зак.

Страціць навыкі, уменне рабіць што-н.

  • Р. вышываць.
  • Р. іграць на піяніна

|| незак. развучвацца, ✂.

развучыць, ✂; зак.

Вывучыць з мэтай выканання, паўтарэння.

  • Р. песню.
  • Р. ролю.

|| незак. развучваць, ✂.

|| наз. развучванне, ✂.

развявацца, ✂; незак.

Пра разгорнутае палотнішча, распушчаныя валасы і пад.; калыхацца ад ветру.

  • Развяваюцца сцягі на плошчы.

развяваць, ✂; незак.

Прымушаць калыхацца (разгорнутае палотнішча, валасы і пал.).

  • Вецер развявае сцягі.

развядзенец, ✂, м. (разм.).

Разведзены з жонкай мужчына.

развядзёнка, ✂, ж. (разм.).

Разведзеная з мужам жанчына.