Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

гармон, ✂, м.

Біялагічна актыўнае рэчыва, якое выдзяляюць у кроў залозы ўнутранай сакрэцыі.

|| прым. гарманальны, ✂.

  • Гарманальныя прэпараты.

гармонік, ✂, м.

  1. Духавы музычны інструмент, які складаецца з дзвюх дошчачак з клавіятурай, злучаных паміж сабой расцяжнымі мяхамі.

  2. у знач. прысл. гармонікам, у гармонік.

    • Густымі паралельнымі складкамі (пра паперу, скуру і пад.).
    • Злажыць ліст паперы гармонікам.

○

  • Губны гармонік — музычны інструмент у форме прадаўгаватай скрыначкі з металічнымі язычкамі і адтулінамі для ўдзімання паветра.

гармонія, ✂, ж.

  1. Зладжанасць, узаемная адпаведнасць у спалучэнні чаго-н.

    • Г. гукаў.
    • Г. святла і ценю.
    • Г. інтарэсаў.
  2. Раздзел тэорыі музыкі, вучэнне аб правільнай пабудове сугучнасцей у кампазіцыі (спец.).

|| прым. гарманічны, ✂.

гарнавы, ✂.

  1. гл. горан.

  2. Рабочы пры горне.

    • Г. доменнай печы.

гарнастай, ✂, м.

Пушны драпежны звярок сямейства куніцавых з каштоўным зімовым белым футрам і чорным кончыкам хваста, а таксама футра гэтага звярка.

|| прым. гарнастаевы, ✂.

гарнец, ✂, м.

Старая мера сыпкіх рэчываў, роўная 3,28 літра, а таксама пасудзіна такой ёмістасці.

|| памянш. гарчык, ✂.

|| прым. гарцавы, ✂.

  • Г. збор.

гарнізон, ✂, м.

Вайсковыя часці, размешчаныя ў якім-н. населеным пункце, крэпасці.

|| прым. гарнізонны, ✂.

  • Гарнізонная служба.

гарнір, ✂, м.

Прыправа з агародніны, круп, бульбы і пад. да рыбных і мясных страў.

  • Г. з макаронаў.

|| прым. гарнірны, ✂.

гарніст, ✂, м.

Музыкант, які іграе на горне.

гарнітур, ✂, м.

Поўны падбор, камплект прадметаў пэўнага прызначэння.

  • Спальны г.
  • Г. адзення.

|| прым. гарнітурны, ✂.