Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

тасаваць, ✂; незак.

Перамешваць (ігральныя карты).

|| зак. стасаваць, ✂.

|| наз. тасаванне, ✂ і тасоўка, ✂.

тасёмка, ✂, ж.

Тое, што і тасьма.

|| прым. тасёмачны, ✂ і тасёмкавы, ✂.

тасёмчаты, ✂.

З тасьмой, тасёмкай.

  • Тасёмчатыя ўпрыгожанні.

тастамент, ✂, м. (уст.).

Завяшчанне.

тасьма, ✂, ж.

Вузкая тканая або плеценая палоска для абшыўкі, аздаблення, змацоўвання чаго-н.

  • Каляровая т.
  • Шаўковая т.

тата, ✂, м. (разм.).

Тое, што і бацька.

таталізатар, ✂, м.

  1. Механічны лічыльнік на скачках, які паказвае грашовыя стаўкі на таго ці іншага каня, а таксама бюро, якое прымае стаўкі і аддае выйгрыш.

  2. Гульня на грошы на скачках.

таталітарны, ✂, ж. (кніжн.).

Які характарызуецца поўным панаваннем дзяржавы над усімі бакамі жыцця грамадства, насіллем, знішчэннем дэмакратычных свабод і правоў асобы.

  • Таталітарная дзяржава.
  • Т. рэжым.

|| наз. таталітарнасць, ✂.

таталітарызм, ✂, м. (кніжн.).

Таталітарны рэжым.

татальны, ✂, ж. (кніжн.).

Усёабдымны, усеагульны.

  • Татальная мабілізацыя.

|| наз. татальнасць, ✂.