Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

гарлахват, ✂, м. (разм.).

Той, хто груба, настырна дамагаецца для сябе найбольшай выгады.

гарлач, ✂, м. (абл.).

Гліняны гладыш з вузкім горлам для малака.

|| памянш. гарлачык, ✂.

|| прым. гарлачны, ✂.

гарлачык, ✂, м.

  1. гл. гарлач.

  2. Вадзяная лілія.

|| прым. гарлачыкавы, ✂.

гарляк, ✂, м. (разм.).

  1. Тое, што і дыхальнае горла.

  2. Кадык.

|| прым. гарлячны, ✂.

гарманізаваць, ✂; зак. і незак. (спец.).

Пабудаваць (будаваць) акорды (музычнага твора) згодна з правіламі гармоніі.

|| наз. гарманізацыя, ✂.

гарманіраваць, ✂; незак.

Адпавядаць, супадаць, быць у сугучнасці.

  • Канец апавядання гарманіруе з пачаткам.
  • Музыка гарманіруе з паэзіяй.

гарманіст, ✂, м.

Той, хто іграе на гармоніку.

|| прым. гарманісцкі, ✂.

гарманічны, ✂.

  1. гл. гармонія.

  2. Мілагучны, зладжаны.

    • Гарманічныя гукі.
  3. Поўны гармоніі (у 1 знач.), стройнасці.

    • Гарманічныя рухі.
    • Гарманічныя фарбы.

|| наз. гарманічнасць, ✂.

гармата, ✂, ж.

Агульная назва артылерыйскай зброі (пушка, гаўбіца, марціра і інш.).

  • Супрацьтанкавая г.

|| прым. гарматны, ✂.

гармідар, ✂, м. (разм.).

  1. Гучная бязладная гаворка наперабой; шум, вэрхал.

  2. Беспарадак, неразбярыха.