Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

ахаладжа́льнік, , м.

  1. Апарат для ахалоджвання чаго-н.

  2. Рэчыва, пры дапамозе якога ахалоджваюць што-н.

ахаладжа́льны, .

  1. Прызначаны для ахалоджвання чаго-н.

    • Ахаладжальная камера.
    • Ахаладжальная сумесь.
  2. Які ахалоджвае, асвяжае.

    • А. напітак.

ахаладзе́лы, .

  1. Які ахаладзеў, астыў.

    • Ахаладзелыя рукі.
  2. перан. Які стаў да ўсяго абыякавы, страціў запал, актыўнасць.

    • А. да пагулянак.

ахаладзе́ць, ; зак.

  1. Стаць халодным, астыць.

    • Вар ахаладзеў.
  2. перан. Стаць абыякавым, больш спакойным.

    • Ахаладзеў запал і рашучасць.

ахаладзі́цца, ; зак.

  1. Стаць халодным, халаднаватым, астыць.

    • Вада ў моры ахаладзілася.
  2. Ахаладзіць сябе, сваё цела на паветры.

  3. перан. Стаць абыякавым, спакойным, стрыманым у пачуццях.

|| незак. ахалоджвацца, і ахаладжацца, .

|| наз. ахаладжэнне, і ахалоджванне, .

ахаладзі́ць, ; зак.

  1. што. Зрабіць халодным ці халаднейшым.

    • А. вар.
  2. перан. Зрабіць больш спакойным, стрыманым, зменшыць сілу якога-н. пачуцця.

    • А. прамоўцу вострым пытаннем.

|| незак. ахалоджваць, .

|| наз. ахаладжэнне, і ахалоджванне, .

аха́пак, , м.

Ноша, якую можна панесці, абхапіўшы рукамі.

  • А. сена.
  • А. дроў.
  • Схапіць у а.

ахапі́ць, ; зак.

  1. Тое, што і абхапіць.

  2. перан. Зайсці з флангаў і акружыць праціўніка.

    • А. флангі праціўніка.
  3. Успрыняць цалкам (што-н. вялікае).

    • А. позіркам рачную даліну.
  4. Авалодаць з нястрымнай сілай (пра пачуцці, стан).

    • Радасць ахапіла душу.
  5. Уключыць у кола дзеяння, уплыву.

    • А. насельніцтва падпіскай на газеты.
  6. Абдаць чым-н., пранізаць.

    • Мяне ахапіла холадам.

  • Як вокам ахапіць (разм.) — колькі можна ўбачыць.

|| незак. ахопліваць, і ахапляць, .

|| наз. ахоп, .

|| прым. ахопны, .

ахаро́швацца, ; незак. (разм.).

Прыбірацца ў лепшае адзенне, прыводзіць сябе ў парадак.

  • А. перад люстрам.

аха́яць, ; зак.

Ачысціць ад гразі, бруду.

|| незак. ахайваць, .