Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

раздобрыцца, ; зак. (разм.).

Праявіць дабрату, шчодрасць.

  • Раней ганяў птушак, а то раздобрыўся і насыпаў прыгаршчы ім.

|| незак. раздобрывацца, .

раздобрыць, ; зак.

Схіліць каго-н. да дабраты, шчодрасці, добрых учынкаў.

|| незак. раздобрываць, .

раздолле, , н.

  1. Шыр, прастор; шырокая вольная прастора.

    • Р. калгасных палёў.
  2. Шырокая прастора, якая дае магчымасць свабодна дзейнічаць каму-, чаму-н. і пад. (разм.).

    • Р. птушкам у лесе.
    • Тут р. для грыбнікоў (перан.).

раздольны, .

  1. Шырокі, прывольны, раскінуты на вялікай прасторы.

    • Раздольныя лугі.
  2. перан. Свабодны, лёгкі.

    • Раздольнае жыццё.

|| наз. раздольнасць, .

раздрабіць, ; зак.

  1. гл. драбіць.

  2. Выразіць больш дробнымі адзінкамі.

    • Р. метры ў сантыметры.

|| незак. раздрабляць, .

|| наз. раздрабленне, .

раздрабніць, ; зак.

  1. Зрабіць дробным, больш дробным; раскрышыць.

    • Р. вугаль.
  2. Раздзяліць на часткі, групы; расчляніць.

    • Р. сілы праціўніка.

|| незак. раздрабняць, .

|| наз. раздрабненне, .

раздражненне, , н.

  1. гл. раздражніць.

  2. Пачуцце незадаволенасці, злосці.

    • Сказаць з раздражненнем.

раздражніцца, ; зак.

  1. Падвергнуцца ўздзеянню раздражняльніка.

    • Скура раздражнілася.
  2. Прыйсці ў стан раздражнення, злосці.

  3. Выклікаць, распаліць у сабе якое-н. жаданне.

|| незак. раздражняцца, .

|| наз. раздражненне, .

раздражніць, ; зак.

  1. Давесці да стану нервовага ўзбуджэння; раззлаваць.

    • Р. пчол.
  2. Выклікаць раздражненне, дзейнічаючы якім-н. раздражняльнікам.

    • Р. дзясны.

|| незак. раздражняць, .

|| наз. раздражненне, .

раздражняльнік, , м.

Фактар, які ўздзейнічае на арганізм, выклікаючы ў ім якую-н. рэакцыю, раздражненне.