Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

гарката, і гаркота, , ж.

  1. Горкі смак, пах.

    • Г. ў роце.
    • Есці гаркату (што-н. горкае).
  2. перан. Пачуццё горычы як вынік якіх-н. няўдач.

    • Г. на сэрцы.

гаркаць, ; незак.

  1. Пра сабаку: злосна гаўкаць, брахаць.

  2. перан., што і без дапаўнення.

    • Груба крычаць на каго-н. (разм.).

|| аднакр. гаркнуць, .

|| наз. гарканне, .

гарлавік, , м. (разм.).

Доктар, спецыяліст па хваробах вуха, горла, носа.

гарлавіна, , ж.

  1. Глыбокая і звужаная адтуліна ў чым-н.

    • Г. вулкана.
  2. Выраз для шыі ў адзенні.

    • Г. ў блузцы цеснаватая.

|| прым. гарлавінны, .

гарладзёр, , м. (разм. груб.).

  1. Той, хто дзярэ горла, гарлапан.

  2. Пра тое, што раздражняе горла.

    • Не квас, а г.

гарлан, , м.

Тое, што і гарлапан.

гарланіць, ; незак. (разм.).

Тое, што і гарлапаніць.

гарлапан, , м.

Той, хто гарлапаніць; крыкун.

гарлапаніць, ; незак. (разм.).

Моцна крычаць, спяваць.

  • Г. на ўсю вуліцу.

гарласты, (разм.).

З моцным, крыклівым голасам.

  • Г. хлопец.

|| наз. гарластасць, .