Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

аблаву́хі, ✂.

  1. З абвіслымі вушамі.

    • А. сабака.
  2. перан. Нехлямяжы, няспрытны, някемлівы (пра чалавека; разм.).

аблаго́дзіць, ✂; зак.

Выхаваць у кім-н. пачуццё лагоднасці, сардэчнасці, незласлівасці.

  • А. хлопчыка.

|| незак. аблагоджваць, ✂.

абла́дзіцца, ✂; зак.

Навесці лад у гаспадарцы, адбудавацца, абжыцца.

  • А. на новым месцы.

|| незак. абладжвацца, ✂.

абла́дзіць, ✂; зак.

  1. Прывесці да ладу, адрамантаваць, паправіць.

    • А. старую хату.
  2. Уладзіць, арганізаваць (разм.).

    • А. справу.

|| незак. абладжваць, ✂.

|| наз. абладжванне, ✂.

аблажны́:

  • аблажны дождж — працяглы дождж, у час якога ўсё неба зацягнута хмарамі.

аблажы́ць, ✂; зак.

  1. Палажыць што-н. вакол каго-, чаго-н.

    • А. хворага грэлкамі.
    • А. градку дзёрнам.
  2. Аздабляючы, умацоўваючы што-н., пакрыць, абліцаваць паверхню.

    • А. печ кафляй.
  3. што. Пакрыць суцэльнай масай чаго-н., абвалачы.

    • Хмары аблажылі неба.
    • Язык аблажыла (безас.: пра налёт на языку пры захворванні).
  4. Акружыць (звера на паляванні, які-н. умацаваны пункт войскам).

    • А. мядзведзя.
    • А. крэпасць.
  5. Абавязаць да выплаты чаго-н.

    • А. падаткамі.
  6. Адвярнуць, апусціць.

    • А. каўнер.
  7. Абшыць чым-н.

    • А. аксамітам.
  8. Паваліць, абваліць; забіць (разм.).

    • А. дрэва.
    • А. кабана.
  9. каго-што, чым і без дапаўнення. Груба аблаяць (разм.).

    • А. моцным словам.

|| звар. аблажыцца, ✂.

|| наз. абкладка, ✂ і аблажэнне, ✂.

абла́зіць, ✂; зак. (разм.).

Лазячы, шукаючы каго-, што-н., пабыць усюды.

  • А. увесь лес.
  • А. усе закуткі.

аблакаці́цца, ✂; зак.

Абаперціся локцем (локцямі) на што-н.

  • А. на падаконнік.

|| незак. аблакочвацца, ✂.

аблама́цца, ✂; зак.

  1. Ломячыся, аддзяліцца, адваліцца.

    • Галіна дрэва абламалася.
  2. Пад уздзеяннем асяроддзя стаць больш культурным (разм.).

    • Каля людзей крыху абламаўся.

|| незак. абломвацца, ✂ і абломлівацца, ✂.

|| наз. аблом, ✂, абломванне, ✂ і абломліванне, ✂.

аблама́ць, ✂; зак.

  1. Ломячы, аддзяліць частку, кавалак чаго-н.

    • А. сук.
    • А. лёд.
  2. Паабломваць усё або многае.

    • А. сухія галінкі.
    • А. бэз.
  3. перан., каго. З цяжкасцю ўгаварыць, пераканаць, а таксама перамагчы ўпартасць і пад. (разм.).

    • А. яго і зрабіць паслухмяным.

◊

  • Абламаць рогі каму (разм.) — уціхамірыць, утаймаваць, падпарадкаваць каго-н.

|| незак. абломваць, ✂ і абломліваць, ✂.

|| наз. аблом, ✂, абломванне, ✂ і абломліванне, ✂.