Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

абкрышы́цца, ✂; зак.

Раскрышыцца па паверхні, па краях.

  • Цэгла старога муру абкрышылася.

|| незак. абкрышвацца, ✂.

абкрышы́ць, ✂; зак.

Раскрышыць што-н. з краёў.

  • А. хлеб.

|| незак. абкрышваць, ✂.

абкуро́дымець, ✂; зак. (разм.).

Пакрыцца гарам, сажай, зрабіцца чорным ад дыму.

  • А. на пажары.

абкуро́дыміць, ✂; зак. (разм.).

Пакрыць гарам, сажай што-н.

  • А. шкло.

|| незак. абкуродымліваць, ✂.

абкуры́цца, ✂; зак.

  1. Зрабіцца чорным, рудым ад дыму.

    • А. каля вогнішча.
  2. Скурыць свой тытунь да рэшты.

    • Абкурыўся дзед, няма чаго закурыць.

абкуры́ць, ✂; зак.

  1. Абдаць каго-, што-н. дымам.

    • А. пчол.
  2. Зрабіць што-н. чорным, рудым ад дыму.

    • А. пальцы.
  3. Скурыць чый-н. тытунь (разм.).

  4. Зрабіць больш зручным для курэння.

    • А. люльку.

|| незак. абкурваць, ✂.

|| наз. абкурванне, ✂.

абкурэ́ць, ✂; зак.

Тое, што і абкуродымець.

  • Сцены абкурэлі.

абкуса́ць, ✂; зак.

Кусаючы, аб’есці, абгрызці.

  • А. яблык.
  • А. пазногці.

|| незак. абкусваць, ✂.

|| наз. абкусванне, ✂.

абла́ва, ✂, ж.

  1. Паляванне на звяроў, калі месца, дзе ёсць зверына, акружаецца, ачэпліваецца паляўнічымі і загоншчыкамі.

    • А. на ваўкоў.
  2. Акружэнне якога-н. месца з мэтай злавіць каго-н.

    • Фашысты зрабілі аблаву.

|| прым. аблаўны, ✂.

аблаву́ха, ✂, ж.

Зімовая шапка; вушанка.

  • Надзеў сваю аблавуху.