Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

шарлатанства, , н.

Спосаб дзеяння шарлатана.

  • Выкрываць ш.

шарлотка, , ж.

Страва з запечанага цеста або сухароў з яблыкамі.

шарнір, , м.

Рухомае злучэнне дзвюх частак механізма, якое дазваляе ім паварочвацца пад вуглом.

  • Як на шарнірах хто-н. (неспакойна хуткі ў рухах; разм.).

|| прым. шарнірны, .

шарош1, , м.

Дробны, крохкі лёд у выглядзе кашападобнай масы, які ідзе перад ледаставам і ў час вясновага крыгаходу.

  • Ідзе ш. па рацэ.

шарош2, , м. (спец.).

Лес, які сплаўляецца па рацэ бярвеннем, не звязаным у плыт.

|| прым. шарашовы, .

шарпак, , м.

Абледзянелая скарынка на паверхні снегу.

  • Ісці па шарпаку.

шарпануць, ; зак. і аднакр. (разм.).

Драпнуць, зачапіць.

  • Куля шарпанула байца па шчацэ.

шарпацца, ; незак. (разм.).

Рвацца (пра адзенне, абутак).

|| зак. пашарпацца, .

шарпаць, ; незак. (разм.).

  1. Утвараць сухі шум, дакранаючыся да чаго-н. ці ад дотыку чаго-н., шуршэць.

    • Галіны дрэва шарпалі па даху.
    • Пад нагамі шарпае ржышча.
  2. З шумам кратаць, драпаць што-н.

    • Звер шарпаў гальку.
  3. Драць.

    • Ш. адзенне.

|| зак. пашарпаць, .

|| наз. шарпанне, .

шарсцінка, , ж.

Асобны валасок шэрсці.