шарпаць, ; незак. (разм.).

  1. Утвараць сухі шум, дакранаючыся да чаго-н. ці ад дотыку чаго-н., шуршэць.

    • Галіны дрэва шарпалі па даху.
    • Пад нагамі шарпае ржышча.
  2. З шумам кратаць, драпаць што-н.

    • Звер шарпаў гальку.
  3. Драць.

    • Ш. адзенне.

|| зак. пашарпаць, .

|| наз. шарпанне, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)