Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

унісон, ✂, м. (спец.).

Сугучча з двух ці некалькіх гукаў аднолькавай вышыні (якія ўтвараюцца рознымі галасамі або інструментамі).

  • Спяваць ва ў.
  • Дзейнічаць ва ў. з кім-н. (перан. зладжана, узгоднена).

унітаз, ✂, м.

Ракавіна ў прыбіральнях для сцёку калу, мачы.

|| прым. унітазны, ✂.

унітарны, ✂:

  • унітарная дзяржава — форма дзяржаўнага ўладкавання, пры якой тэрыторыя дзяржавы, у адрозненне ад федэрацыі, не мае ў сваім складзе федэратыўных адзінак (штатаў, зямель), а падраздзяляецца на адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі (раёны, вобласці і г.д.).

    • Рэспубліка Беларусь — унітарная дзяржава.

уніфарміст, ✂, м.

Работнік уніформы (у 2 знач.).

|| прым. уніфармісцкі, ✂.

уніфікаваць, ✂; зак. і незак. (кніжн.).

Прывесці (-водзіць) да аднолькавасці, аднастайнасці.

  • У. грашовую сістэму.

|| наз. уніфікацыя, ✂.

уніформа, ✂, ж.

  1. Форменнае адзенне.

  2. зб. У цырку: адзеты ў спецыяльныя аднолькавыя касцюмы падсобны персанал, які абслугоўвае арэну.

унічыю, прысл.

Без выйгрышу і пройгрышу (пра зыход гульні або спаборніцтваў).

  • Шахматная партыя закончылася ў.

унія, ✂, ж. (кніжн.).

Аб’яднанне, саюз.

  • Дзяржаўная у.
  • Царкоўная у.

|| прым. уніяцкі, ✂.

  • Уніяцкая царква.