Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

убраць, ; зак.

  1. Сабраць ураджай сельскагаспадарчых культур.

    • У. буракі машынамі.
  2. Надаць прыгожы выгляд, упрыгожыць.

    • У. залу кветкамі.
    • Іней убраў дрэвы (перан.).

|| незак. убіраць, .

|| наз. уборка, .

уброд, прысл.

Па дне ў мелкім месцы, не ўплаў.

  • Перайсці раку ў.

убрыкнуць, ; зак.

Ударыць, выцяць задняй нагой ці абедзвюма заднімі нагамі (пра капытных жывёл).

  • Гэты чалавек можа знянацку і ў. (перан.).

убудаваць, ; зак.

Пабудаваць, збудаваць унутры чаго-н.

  • У. шафу ў сцяну.

|| незак. убудоўваць, .

убухаць, ; зак. (разм.).

Усыпаць, уліць, укласці куды-н. у вялікай колькасці.

  • У. многа гною ў глебу.
  • Столькі грошай убухалі за мэблю (перан. патрацілі).

|| аднакр. убухнуць, .

убыць, ; зак.

  1. Паменшаць (у колькасці, аб’ёме і пад.).

    • Убыла вада ў сажалцы.
    • Убыў дзень.
    • Убыла рашучасць (знікла, аслабла).
  2. (звычайна з адмоўем «не») Пражыць, прабыць пэўны час дзе-н.; ужыцца з кім-н.

    • Яны там доўга не ўбудуць — вернуцца.
    • З табою ніхто не ўбудзе.

|| незак. убываць, .

ува, прыназ.

Ужыв. замест прыназоўніка «у» перад словамі «мне», «усіх», «усім», напр. Ува мне, ува ўсіх.

увабрацца, ; зак.

  1. Пранікнуць унутр чаго-н., паглынуцца, уцягнуцца.

    • Дзёгаць увабраўся ў юхтовыя боты.
  2. Усяліцца куды-н. або забрацца, залезці куды-н. (разм.).

    • У. ў новую кватэру.
    • У. ў гушчар.

|| незак. убірацца, .

увабраць, ; зак.

  1. Паступова паглынуць, уцягнуць, усмактаць у сябе.

    • Зямля ўвабрала ваду.
  2. Заправіць, усунуць унутр чаго-н.

    • У. кашулю ў штаны.
  3. З’есці без астатку (разм.).

    • У. місу капусты.
  4. Схапіць, захапіць (разм.).

    • Разведчыкі ўвабралі фашыста.

|| незак. убіраць, .

увага, , ж.

  1. Сканцэнтраванасць думак ці зроку, слыху на чым-н.

    • Звярнуць увагу на што-н.
    • Аднесціся з увагай.
    • Удзяліць увагу каму-н.
    • Браць пад увагу.
    • У цэнтры ўвагі.
    • Увазе слухачоў! (г. зн. слухачы, звярніце ўвагу).
  2. Клапатлівыя, чулыя адносіны да каго-, чаго-н.

    • Сяброўская ў.