Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

танка...​1 (гл. тонка...).

Першая частка складаных слоў; ужыв. замест «тонка...», калі націск у другой частцы слова падае на першы склад, напр. танкадзюбы, танкалісты, танканогі, танкаплёначны, танкарунны, танкаскуры, танкаслойны, танкастволы, танкасценны, танкашыі.

танка...​2

Першая частка складаных слоў са знач. які мае адносіны да танка ​1, напр. танкабудаванне, танкабудаўнічы, танкаваджэнне, танкадром, танкашлем.

танкаваты, ✂.

Трохі тонкі; танчэйшы, чым трэба.

  • Танкаватая тканіна.

танкагубы, ✂.

З тонкімі губамі.

танкадром, ✂, м.

Участак мясцовасці, абсталяваны для выпрабавання танкаў і іншых гусенічных машын, а таксама для абучэння танкістаў.

танканогі, ✂.

З тонкімі нагамі.

  • Т. бусел.

танкапрад, ✂, м.

Род матыля.

танкарунны, ✂.

З тонкім руном.

  • Танкарунныя авечкі.

|| наз. танкаруннасць, ✂.

танкаскуры, ✂.

З тонкай скурай, лупінай.

  • Танкаскурыя апельсіны.

|| наз. танкаскурасць, ✂.

танкаслойны, ✂.

З тонкімі слаямі.

  • Танкаслойнае дрэва.

|| наз. танкаслойнасць, ✂.