Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

тальк, , м.

Слаісты мяккі мінерал звычайна белага колеру, выкарыстоўваецца ў выглядзе парашку ў тэхніцы і медыцыне.

  • Прысыпаць талькам.

|| прым. талькавы, .

талька1, , ж.

  1. Маток пражы або нітак рознай велічыні.

    • Пафарбавалі ў зялёны колер дзве талькі нітак.
  2. Від матавіла, на якое звіваюць ніткі.

    • Наматаць ніткі на тальку.

талька2, , ж.

Тое, што і тальк.

тальма, , ж. (уст.).

Жаночая доўгая накідка без рукавоў.

тальмах, , м.

Падвязка цераз плячо для падтрымання раненай або пашкоджанай рукі.

  • На пероне стаяў салдат з рукой на тальмаху.

тальянка, , ж. (разм.).

Аднарадны рускі гармонік.

  • Даносіліся гукі тальянкі.