Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

стукнуць, ; зак.

  1. Ударыць, звычайна са стукам.

    • С. кулаком па стале.
  2. Пастукаць у дзверы або акно, каб адчынілі.

    • У акно ціха стукнулі.
  3. каго (што) і без дапаўнення. Нанесці ўдар каму-н.

    • С. па карку.
  4. Звесці, саштурхнуць каго-н.

    • С. ілбамі.
  5. Наступіць, надысці (пра час, падзеі; разм.).

    • Мне стукнула сорак (мінула, споўнілася; безас.).

|| незак. стукаць, .

|| наз. стуканне, .

стул, , м. (спец.).

Дзеянне кішэчніка; спаражненне.

  • У хворага быў с.

стуліцца, ; зак.

  1. Скурчыцца; сагнуцца.

  2. Пра губы, вочы і пад.: шчыльна сціснуцца, заплюшчыцца.

    • Вусны стуліліся ад злосці.
  3. Схавацца дзе-н. за што-н. (разм.).

    • С. за кустом.

|| незак. стульвацца, .

|| наз. стульванне, .

стуліць, ; зак.

  1. Пра вочы, губы і пад.: заплюшчыць, сціснуць.

    • С. вочы.
  2. Звесці, злучыць разам.

    • С. ножкі цыркуля.

|| незак. стульваць, .

|| наз. стульванне, .

стульчак, , м.

У туалеце: сядзенне з адтулінай у сярэдзіне.

ступа1, , ж.

Драўляная або металічная пасудзіна, у якой таўкуць што-н. таўкачом.

  • Таўчы ваду ў ступе (разм. неадабр.) — займацца пустымі размовамі, непатрэбнай справай.

ступа2, , ж.

Тэмп руху пры хадзьбе, яздзе на кані; крок.

  • Ехаць мернай ступою.

ступень, , ж.

  1. Мера праяўлення якой-н. якасці, дзеяння і пад., параўнальная велічыня чаго-н.

    • С. падрыхтоўкі да ўборкі ўраджаю.
    • У значнай ступені.
    • У нейкай ступені (часткова).
  2. перан. Этап у развіцці, здзяйсненні чаго-н.

    • С. развіцця эканомікі.
  3. з парадк. ліч. Разрад, падраздзяленне ў класіфікацыі, структуры чаго-н.

    • Ордэн «За бездакорную службу» 1-й ступені.
    • Другая с. апёкаў.
  4. Вучонае званне.

    • С. кандыдата навук.
  5. У матэматыцы: здабытак роўных сумножнікаў.

    • Лік у пятай ступені.
  6. Частка састаўной ракеты, якая забяспечвае яе палёт на пэўным участку траекторыі і аддзяляецца пасля выгарання паліва, што знаходзіцца ў ёй.

  • Ступені параўнання — у граматыцы: формы якасных прыметнікаў і прыслоўяў, якія выражаюць якасць прадмета безадносна да яго меры (звычайная ступень) або параўнальна большую ці самую высокую меру якасці (вышэйшая і найвышэйшая ступень).

ступеньчаты, .

Размешчаны ступенямі.

  • С. спуск з гары.

|| наз. ступеньчатасць, .

ступіць, ; зак.

  1. Зрабіць крок, наблізіцца, падысці да каго-, чаго-н.

    • Не можа с. колькі крокаў.
    • С. да акна.
  2. Паставіць нагу куды-н., наступіць на каго-, што-н.

    • С. на змяю.
  3. Увайсці куды-н.; апынуцца дзе-н.

    • Першы раз ступіла ў новую кватэру.

|| незак. ступаць, .

|| наз. ступанне, .