ступень, 
- 
		Мера праяўлення якой -н. якасці, дзеянняі пад. , параўнальная велічыня чаго-н. - С. падрыхтоўкі да ўборкі ўраджаю.
- У значнай ступені.
- У нейкай ступені (часткова).
 
- 
		перан. Этап у развіцці, здзяйсненні чаго-н. - С. развіцця эканомікі.
 
- 
		з парадк. ліч. Разрад, падраздзяленне ў класіфікацыі, структуры чаго-н. - Ордэн «За бездакорную службу» 1-й ступені.
- Другая с. апёкаў.
 
- 
		Вучонае званне. - С. кандыдата навук.
 
- 
		У матэматыцы: здабытак роўных сумножнікаў. - Лік у пятай ступені.
 
- 
		Частка састаўной ракеты, якая забяспечвае яе палёт на пэўным участку траекторыі і аддзяляецца пасля выгарання паліва, што знаходзіцца ў ёй. 
- Ступені параўнання — у граматыцы: формы якасных прыметнікаў і прыслоўяў, якія выражаюць якасць прадмета безадносна да яго меры (звычайная ступень) або параўнальна большую ці самую высокую меру якасці (вышэйшая і найвышэйшая ступень). 
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)