Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

славенцы, ✂, м.

Паўднёваславянскі народ, які складае асноўнае насельніцтва Славеніі.

|| ж. славенка, ✂.

|| прым. славенскі, ✂.

славіст, ✂, м.

Спецыяліст у галіне славістыкі, славяназнаўства.

|| ж. славістка, ✂.

|| прым. славісцкі, ✂.

славістыка, ✂, ж.

Тое, што і славяназнаўства.

|| прым. славістычны, ✂.

славіцца, ✂; незак.

  1. чым або са словам як. Мець шырокую вядомасць у якіх-н. адносінах.

    • Горад славіцца сваімі паркамі.
    • Вёска славіцца хлебаробамі.
  2. Праслаўляцца, ушаноўвацца.

    • У песнях славіцца наш беларускі лён.

славіць, ✂; незак.

Праслаўляць каго-, што-н.

  • Працай сваёй славім айчыну.
  • Хлебароба поле славіць.

славутасць, ✂, ж.

  1. гл. славуты.

  2. Шырокая папулярнасць (пра месца, прадмет).

    • Брэсцкая крэпасць — с. нашага народа.
  3. Вядомы, праслаўлены чалавек.

славуты, ✂.

  1. Пра якога ўсе ведаюць; агульнавядомы, праслаўлены.

    • С. раман.
    • С. опера.
  2. Які набыў славу або дастойны яе; слаўны.

    • С. год перамогі ў вайне.
  3. Пра чалавека, які стаў знакамітым, карыстаецца вялікай папулярнасцю.

    • С. вучоны.

|| наз. славутасць, ✂.

славяназнаўства, ✂, н.

Сукупнасць навуковых дысцыплін аб славянах, іх гісторыі, мовах, фальклоры, літаратурах, матэрыяльнай культуры.

|| прым. славяназнаўчы, ✂.

славянафіл, ✂, м.

Прыхільнік славянафільства.

|| ж. славянафілка, ✂.

|| прым. славянафільскі, ✂.

славянафільства, ✂, н.

У Расіі ў сярэдзіне 19 ст.: ідэйна-палітычная плынь, прадстаўнікі якой супрацьстаўлялі гістарычны шлях развіцця Расіі развіццю краін Заходняй Еўропы і ідэалізавалі патрыярхальныя рысы рускага побыту і культуры.

|| прым. славянафільскі, ✂.