Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

нездаровіцца, ✂; безас.; незак.

Пра адчуванне недамагання.

  • З раніцы штосьці нездаровіцца.

нездаровы, ✂.

  1. Хворы; выкліканы хваробай.

    • Н. колер твару.
  2. Шкодны для здароўя.

    • Н. клімат.
  3. перан. Шкодны ў грамадскіх і маральных адносінах.

    • Нездаровыя абставіны.

нездароўе, ✂, н.

Хваравіты стан, недамаганне.

  • Не з’явіўся з прычыны нездароўя.

нездзяйсняльны, ✂.

Які не можа быць ажыццёўлены, выкананы.

  • Н. план.

|| наз. нездзяйсняльнасць, ✂.

незласлівы, ✂.

Які не выяўляе злосці; уласцівы дабрадушнаму чалавеку.

|| наз. незласлівасць, ✂.

незлічоны, ✂, ж. (высок.).

Такі, які цяжка або немагчыма палічыць; непамерны па колькасці.

  • Незлічоныя галасы птушак.
  • Незлічонае багацце.

|| наз. незлічонасць, ✂.

незмаўкальны, ✂, ж. (высок.).

Які не змаўкае працяглы час.

  • Н. шум прыбою.

|| наз. незмаўкальнасць, ✂.

незнаёмец, ✂, м.

Незнаёмы, невядомы чалавек.

  • Таямнічы н.

|| ж. незнаёмка, ✂.

незнарок, прысл.

Выпадкова, ненаўмысна.

  • Здарылася гэта н.

незразумелы, ✂.

  1. Такі, які цяжка, немагчыма зразумець.

    • Незразумелыя словы.
  2. Загадкавы, дзіўны.

    • Незразумелая трывога.

|| наз. незразумеласць, ✂.