Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

невядомасць, , ж.

  1. гл. невядомы.

  2. Адсутнасць звестак, ведаў аб кім-, чым-н.

  3. Сціплае, непрыкметнае існаванне.

    • Жыць у невядомасці.

невядомы, .

  1. Такі, якога не ведаюць, аб якім няма звестак; незнаёмы.

    • Н. востраў.
    • Ураўненне з адным невядомым (наз.).
  2. Які не карыстаецца вялікай папулярнасцю; малавядомы.

    • Н. аўтар.
  3. Нязведаны, не перажыты раней.

    • Невядомае пачуццё.
  4. Незнаёмы, незнаёмая.

    • Прыходзіў невядомы (наз.).
    • Труп невядомага (наз.).
  5. Аб чым-н. нязведаным.

    • Крок у невядомае (наз.).

|| наз. невядомасць, .

невялікі, .

  1. Малы па велічыні і памерах, нязначны па колькасці, нядоўгі (пра час).

    • Н. пакой.
    • Невялікая чародка качак.
    • Н. перапынак.
  2. Нязначны па сіле, інтэнсіўнасці, якасці, зместу і пад.

    • Н. снег.
  3. Які не мае вялікага значэння ў грамадстве.

    • Невялікая пасада.
  4. Які нічым не вылучаецца; пасрэдны.

    • Н. знаўца.

невялічкі, .

Тое, што і невялікі (у 1 і 2 знач.); маленькі.

  • Н. марозік.

невяртанец, , м.

Чалавек, які не вярнуўся на радзіму, застаўся жыць у чужой краіне.

|| ж. невяртанка, .