Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

лікбез, ✂, м.

Навучанне грамаце непісьменных дарослых і падлеткаў.

|| прым. лікбезаўскі, ✂.

ліквідавацца, ✂; зак. і незак.

Спыніць (спыняць) сваю дзейнасць.

  • Установа ліквідуецца.

ліквідаваць, ✂; зак. і незак.

Правесці (-водзіць) ліквідацыю каго-, чаго-н.

  • Л. аддзяленне банка.
  • Л. запазычанасць.

ліквідатар, ✂, м.

Той, хто займаецца ліквідацыяй чаго-н.

  • Л. наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

|| прым. ліквідатарскі, ✂.

ліквідацыя, ✂, ж.

  1. Спыненне дзейнасці чаго-н. (напр. прадпрыемства, установы).

    • Л. трэста.
  2. Спыненне існавання каго-, чаго-н.

    • Л. непісьменнасці.

|| прым. ліквідацыйны, ✂.

лікёр, ✂, м.

Салодкі спіртны напітак з фруктовых і ягадных сокаў, настой траў.

|| прым. лікёрны, ✂.

лілейны, ✂.

  1. гл. лілія.

  2. перан. Пяшчотны і белы як лілія (уст. высок.).

    • Лілейныя грудзі.

|| наз. лілейнасць, ✂.

лілея, ✂, ж. (паэт. уст.).

Тое, што і лілія.

ліліпут, ✂, м.

  1. Чалавек вельмі маленькага росту, карлік.

  2. перан. Аб прадмеце вельмі маленькага памеру.

    • Станок-л.

|| ж. ліліпутка, ✂.

|| прым. ліліпуцкі, ✂.

лілія, ✂, ж.

Цыбульная расліна з прамым сцяблом і буйнымі кветкамі ў выглядзе звана.

  • Белая л.

|| прым. лілейны, ✂.

  • Сямейства лілейных (наз.).