Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

кокі, , м. (спец.).

Шарападобныя бактэрыі.

|| прым. кокавы, .

коклюш, , м.

Інфекцыйная (пераважна ў дзяцей) хвароба, якая выражаецца ў прыступах сутаргавага кашлю.

|| прым. коклюшны, .

кокнуць, ; зак. (разм.).

  1. Стукнуўшы, разбіць.

    • К. вазу.
  2. каго. Забіць, знішчыць.

    • К. вартавога.

|| незак. кокаць, .

кокс, , м.

Від цвёрдага паліва, якое атрымліваецца з каменнага вугалю або торфу шляхам моцнага награвання без доступу паветра.

|| прым. коксавы, .

кол, , м.

  1. Завостраная тоўстая палка.

    • Асінавы к.
    • Стаяць калом у горле (пра нясмачную страву, якая не лезе ў горла).
    • Хоць кол на галаве чашы каму-н. (пра ўпартага няўступчывага чалавека, які не паддаецца ўгаворам).
  2. Самая нізкая школьная адзнака — адзінка (разм.).

|| памянш. калок, , калочак, і колік, .

кола, , н.

  1. Вобад са спіцамі, які круціцца на восі і забяспечвае рух сродкаў перамяшчэння (калёс, аўтамашын і пад.).

    • К. да тачкі.
    • Рулявое к.
    • Махавое к.
    • Пятае к. ў возе (пра што-н. лішняе, зусім непатрэбнае).
  2. Пра ўсё, што мае форму круга або кальца.

    • К. каўбасы.
  3. перан. Пералік, аб’ём чаго-н.

    • К. вобразаў у рамане.
    • К. нявырашаных пытанняў.
  4. перан., чаго. Галіна сфера якой-н. дзейнасці.

    • К. дзейнасці.
    • К. агульных інтарэсаў.
  5. перан., каго. Група людзей аб’яднаных чым-н. агульным.

    • К. гледачоў тэатра.
    • К. сяброў.
  6. звычайна мн., перан., каго або якія. Грамадскія, прафесійныя групоўкі людзей.

    • Колы беларускай інтэлігенцыі.
    • Навуковыя колы.

  • Ні ў кола ні ў мяла (разм. неадабр.) — пра няўмелага, няздатнага чалавека.

|| памянш. колца, .

|| прым. колавы, .

  • К. тор.

колас, , м.

Суквецце злакаў і некаторых іншых раслін, у якім кветкі размяшчаюцца ўздоўж канца сцябла.

  • Каласы пшаніцы.
  • Спелы к. жытнёвы.

|| памянш. каласок, .

|| прым. каласавы, .

  • Каласавыя культуры.
  • Уборка каласавых (наз.).

колаты1 прым.

Нанесены колючай зброяй.

  • Колатая рана.

колаты2 прым.

Разбіты на кускі.

  • К. цукар.

колба, , ж.

Лабараторная шкляная пасудзіна з доўгім горлам для хімічных работ.

|| памянш. колбачка, .

|| прым. колбавы, .