Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

катарга, ✂, ж.

Цяжкія прымусовыя работы для зняволеных у турмах ці ў другіх месцах зняволення ўзмоцненага рэжыму.

  • Царская к.
  • Саслаць па катаргу.
  • Не работа, а к. (вельмі цяжкая).

|| прым. катаржны, ✂.

  • Катаржная праца (перан. невыносна цяжкая).

катаржанін, ✂, м.

Чалавек, які адбывае катаргу або які быў на катарзе (часцей пра асоб, асуджаных за палітычную дзейнасць).

|| ж. катаржанка, ✂.

|| прым. катаржанскі, ✂.

катаржнік, ✂, м.

Тое, што і катаржанін.

|| ж. катаржніца, ✂.

|| прым. катаржніцкі, ✂.

катастрафічны, ✂.

Які з’яўляецца катастрофай, вядзе да катастрофы.

  • Катастрафічнае становішча.

|| наз. катастрафічнасць, ✂.

катастрофа, ✂, ж.

  1. Падзея з трагічнымі выпадкамі, вялікае бедства.

    • Дарожная к.
    • Сямейная к.
  2. Нечаканая грандыёзная падзея ў гісторыі планеты, якая робіць уплыў на яе далейшае існаванне (спецыяльны тэрмін).

    • Тэорыя катастроф.

|| прым. катастрофны, ✂.

катафалк, ✂, м.

  1. Пахавальная калясніца.

  2. Высокая падстаўка для труны.

|| прым. катафалкавы, ✂.

катах, ✂, м.

Суквецце з патоўшчанай воссю, на якой шчыльна сядзяць кветкі, насенне.

  • К. кукурузы.
  • Катахі вярбы.

|| памянш. каташок, ✂.

|| прым. каташны, ✂.

катацца, ✂; незак.

  1. Ездзіць на чым-н., у чым-н. дзеля прагулкі.

    • К. на кані.
    • К. на лыжах.
  2. Шмат разоў ездзіць куды-н., раз’язджаць (разм.).

    • К. за дзяржаўны кошт па гарадах.

|| наз. катанне, ✂.

катаць, ✂; незак.

  1. Вазіць дзе-н. дзеля прагулкі, забавы.

    • К. на лодцы.
    • К. на машыне.
  2. Апрацоўваць шляхам пракаткі (спец.).

    • К. ліставое жалеза.

|| наз. катанне, ✂.

катлаван, ✂, м.

Паглыбленне ў зямлі для закладкі фундамента якога-н. збудавання.

|| прым. катлаванны, ✂.