Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

касаўё, ✂, н. (абл.).

Тое, што і кассё.

касацыя, ✂, ж.

  1. Перагляд або адмена рашэння, якое яшчэ не ўступіла ў законную сілу, вышэйстаячай судовай інстанцыяй па скарзе бакоў або пратэсту пракурора (спец.).

    • К. прысуду.
    • Падаць на касацыю.
  2. Заява з просьбай аб пераглядзе або адмене судовага рашэння (разм.).

    • Падаць касацыю.

○

  • Касацыя выбараў — адмена выбараў або прызнанне іх несапраўднымі ў выніку парушэння выбарчага закона.

|| прым. касацыйны, ✂.

касач​1, ✂, м.

Травяністая расліна з доўгімі мечападобнымі лістамі і вялікімі кветкамі жоўтага, сіняга або фіялетавага колеру.

|| прым. касачовы, ✂.

  • Сямейства касачовых (наз.).

касач​2, ✂, м.

Цецярук-самец, які ў адрозненне ад самкі мае ў хвасце доўгае выгнутае пер’е.

|| прым. касачовы, ✂.

касеканс, ✂, м.

Адна з трыганаметрычных функцый — секанс дадатковага вугла.

касета, ✂, ж.

  1. Стандартная па форме прылада, у якую змяшчаюцца якія-н. дэталі, матэрыялы.

    • Бомбавая к.
  2. Плоская закрытая каробка, у якую змяшчаецца магнітная стужка.

  3. Святлонепранікальны футляр для засцярогі светлочуллівай плёнкі, пласцінак.

|| прым. касетны, ✂.

  • К. магнітафон.

касец, ✂, м.

Той, хто косіць траву, збажыну.

касілка, ✂, ж.

Сельскагаспадарчая машына для касьбы.

касільна, ✂, н.

Тое, што і кассё.

касір, ✂, м.

Службовая асоба, якая распараджаецца касай, выдае і прымае грошы, каштоўныя паперы, прадае білеты; работнік касы (у 3 знач.).

|| ж. касірка, ✂.

|| прым. касірскі, ✂.