Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

капельку, прысл.

Зусім мала, чуць-чуць.

  • Пачакай к.

капельмайстар, ✂, м.

Тое, што і дырыжор.

|| прым. капельмайстарскі, ✂.

капельніца, ✂, ж.

  1. Прыбор, які падае вадкасць каплямі (лякарства ў вену, ваду ў расліны і пад.).

  2. Бутэлечка з жалабком для налівання лякарства каплямі.

  3. Тое, што і піпетка.

капельны, ✂, (спец.).

У выглядзе капель.

  • Капельнае ўвядзенне лякарства.

капер, ✂, м.

  1. Прыватнаўласніцкае судна, якое займалася (да сярэдзіны 19 ст.) з ведама свайго ўрада захопам гандлёвых суднаў праціўніка і нейтральных краін, што перавозілі кантрабандныя грузы для ваюючай краіны.

  2. Уладальнік такога судна.

каперс, ✂, м.

  1. Паўднёвая паўхмызняковая расліна, якая сцелецца па зямлі.

  2. мн. Пупышкі гэтай расліны, якія ў марынаваным выглядзе ўжываюцца як прыправа.

|| прым. каперсавы, ✂.

  • Сямейства каперсавых (наз.).

капец, ✂, м.

  1. Месца для захавання на зіму агародніны.

    • К. бульбы.
  2. Насып са слупам як межавы знак.

    • На мяжы лесу з полем стаялі капцы.
  3. Насып, курган.

  4. звычайна мн. Пагібель, канец (разм.).

    • Тут яму і к.

|| прым. капцовы, ✂.

кап’ё, ✂, н.

Даўнейшая колючая або кідальная зброя ў форме доўгага дрэўка з вострым металічным наканечнікам.

  • Кіданне кап’я (спартыўнае практыкаванне).
  • Ламаць коп’і (перан. спрачацца з-за чаго-н., адстойваць сваю думку).

|| прым. капейны, ✂.

капёр, ✂, м. (спец.).

Збудаванне над шахтным ствалом для ўстанаўлення пад’ёмніка.

|| прым. капровы, ✂.

капііст, ✂, м.

  1. Чалавек, які знімае копіі з дакументаў, рукапісаў (уст.).

    • Працаваць капіістам.
  2. Мастак, які капіруе карціны.