Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

каланіца, ✂, ж. (разм.).

Калёсная мазь (часцей адпрацаваная).

каланіялізм, ✂, м.

Палітыка каланіяльнага прыгнёту.

|| прым. каланіялісцкі, ✂.

каланок, ✂, м.

Драпежны пушны звярок сямейства куніцавых, а таксама яго футра.

|| прым. каланковы, ✂.

каланча, ✂, ж.

Дазорная вышка над будынкам пажарнай часці.

  • Пажарная к.

калапс, ✂, м. (спец.).

Раптоўнае зніжэнне сардэчнай дзейнасці, якое суправаджаецца слабасцю, часам стратай прытомнасці і пагражае смерцю.

каларадскі:

  • Каларадскі жук — буравата-жоўты з чырвонымі палоскамі бульбяны шкоднік сямейства лістаедаў, які аб’ядае лісце бульбы і іншых паслёнавых культур.

каларатура, ✂, ж. (спец.).

Віртуозныя, тэхнічна цяжкія пасажы і меладычныя ўпрыгожанні ў вакальнай партыі.

|| прым. каларатурны, ✂.

каларыйнасць, ✂, ж.

Колькасць калорый у чым-н.

  • К. мяса.

каларыйны, ✂.

Багаты калорыямі.

  • Каларыйная ежа.

каларыметр, ✂, м.

Прыбор для вымярэння колькасці цеплыні ў калорыях.