Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

каваціна, ✂, ж.

Невялікая оперная арыя, звычайна лірычнага характару, а таксама напеўная інструментальная п’еса.

каваць, ✂; незак.

  1. Ударамі молата надаваць якую-н. форму (распаленаму металу).

    • К. жалеза.
    • Куй жалеза, пакуль гарачае (прыказка).
  2. перан. Актыўна ўдзельнічаць у стварэнні чаго-н. (высок.).

    • К. сваё шчасце.
    • К. перамогу.
  3. Падбіваць падковы, акоўваць.

    • К. каня.
    • К. колы.

|| зак. падкаваць, ✂.

|| наз. каванне, ✂ і коўка, ✂.

|| прым. ковачны, ✂.

  • К. інструмент.

каверза, ✂, ж. (разм.).

Інтрыга, падкопы.

  • Падстроіць яму каверзу.

каверзіць, ✂; незак. (разм.).

Рабіць каверзы каму-н.

каверзнік, ✂, м. (разм.).

Той, хто робіць, чыніць каверзы.

|| ж. каверзніца, ✂.

каверзны, ✂ (разм.).

  1. Які робіць каверзы, схільны да іх.

    • К. чалавек.
  2. Які заключае ў сабе каверзу, заблытаны, складаны.

    • Каверзнае пытанне.

|| наз. каверзнасць, ✂.

каверкаць, ✂; незак.

Няправільна вымаўляць, скажаць, перадаючы.

  • К. словы.
  • К. тэкст.

|| наз. каверканне, ✂.

каверкот, ✂, м.

Шарсцяная або паўшарсцяная тканіна ў нахільны рубчык для верхняга адзення.

|| прым. каверкотавы, ✂.

  • К. касцюм.

каверна, ✂, ж. (спец.).

Поласць, якая ўтвараецца ў органах цела ў выніку разбурэння тканкі.

  • К. ў лёгкіх.

|| прым. кавернозны, ✂.

кавун, ✂, м.

Аднагадовая расліна сямейства гарбузовых з вялікімі салодкімі пладамі, а таксама плод гэтай расліны.

|| прым. кавуновы, ✂.