дэманстрацыя, ✂, ж.
-
гл. дэманстраваць.
-
Масавае шэсце для выказвання якіх-н. грамадска-палітычных настрояў.
-
Праяўленне чаго-н., сведчанне чаго-н.
- Магутная д. беларускага патрыятызму.
-
Ваенная аперацыя, якая мае на мэце адцягнуць увагу праціўніка ад месца галоўнага ўдару.
-
Дзеянне, якое падкрэслена выказвае пратэст супраць чаго-н., нязгоду з чым-н.
- Устроіць дэманстрацыю каму-н.
|| прым. дэманстрацыйны, ✂.
дэманціраваць, ✂; зак. і незак.
Разабраць (разбіраць), зняць (знімаць) што-н., каб спыніць дзеянне, працу (машыны, механізма і пад.).
|| наз. дэмантаж, ✂.
|| прым. дэмантажны, ✂.
дэмаралізаваць, ✂; зак. і незак.
Выклікаць (выклікаць) дэмаралізацыю.
дэмаралізацыя, ✂, ж.
Заняпад духу, дысцыпліны, разлажэнне, а таксама разбэшчанасць, упадак маралі.
дэмаркацыя, ✂, ж. (спец.).
-
Устанаўленне і абазначэнне на мясцовасці граніц спецыяльнымі знакамі паміж сумежнымі дзяржавамі.
-
Адмежаванне амярцвелых участкаў тканкі ад здаровых.
|| прым. дэмаркацыйны, ✂.
Дэмаркацыйная лінія —
- лінія, паласа, што раздзяляе войскі праціўнікаў у перыяд перамір’я;
- лінія, якая падзяляе на зоны акупацыі тэрыторыю пераможанай дзяржавы;
- паласа новай (грануляцыйнай) тканкі, якой адмяжоўваецца здаровая, жыццяздольная тканка ад амярцвелай.
дэмарш, ✂, м. (спец.).
Дыпламатычнае выступленне (пратэст, просьба або папярэджанне), адрасаванае ўраду якой-н. дзяржавы.
дэмаскіраваць, ✂; зак. і незак.
Зняць (знімаць) або парушыць (парушаць) маскіроўку.
|| звар. дэмаскіравацца, ✂.
|| наз. дэмаскіраванне, ✂ і дэмаскіроўка, ✂.
дэмілітарызаваць, ✂; зак. і незак.
Раззброіць (раззбройваць), забараніўшы мець ваенную прамысловасць, умацоўваць якую-н. тэрыторыю і трымаць на ёй
узброеныя сілы.
дэмісезонны, ✂.
Пра верхняе адзенне, тканіну: прызначаны для нашэння вясной і ўвосень.
дэмограф, ✂, м.
Спецыяліст па дэмаграфіі.