дэмаркацыя,
-
Устанаўленне і абазначэнне на мясцовасці граніц спецыяльнымі знакамі паміж сумежнымі дзяржавамі.
-
Адмежаванне амярцвелых участкаў тканкі ад здаровых.
||
Дэмаркацыйная лінія —
- лінія, паласа, што раздзяляе войскі праціўнікаў у перыяд перамір’я;
- лінія, якая падзяляе на зоны акупацыі тэрыторыю пераможанай дзяржавы;
- паласа новай (грануляцыйнай) тканкі, якой адмяжоўваецца здаровая, жыццяздольная тканка ад амярцвелай.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)