Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

дубліраваць, ✂; незак.

  1. Рабіць што-н. падобнае паралельна з другім.

    • Д. работу.
    • Д. касманаўта.
  2. Замяняць моўную частку гукавога кінафільма перакладам на іншую мову.

    • Д. фільм.

|| зак. прадубліраваць, ✂.

|| наз. дубліраванне, ✂ і дубляж, ✂.

дубль, ✂, м. (спец.).

  1. Паўторная здымка эпізоду ў фільме.

    • Зняць тры дублі.
  2. У спорце; другая, дубліруючая каманда спартыўнага калектыву, якая служыць рэзервам для асноўнага саставу (разм.).

    • Д. выйграў з лікам 3:1.

|| прым. дублевы, ✂.

дубняк, ✂, м., зб.

Малады дубовы лес.

  • На змену старым дрэвам падымаўся малады д.

дубовы, ✂.

  1. гл. дуб.

  2. перан. Цвёрды, не прыдатны да яды (разм.).

    • Дубовыя яблыкі.
  3. перан. Грубы, нязграбны, тупы (разм.).

    • Д. стыль.
    • Дубовая галава.

дубоўка, ✂, ж.

Сорт цвёрдых груш.

дуброва, ✂, ж.

Ліставы лес са значнай колькасцю дубоў і маладога дубняку.

  • Прыгожы і прывабны беларускія дубровы.

|| прым. дуброўны, ✂.

дубэльты, ✂.

Падвойныя рамы.

  • Паставіць д. на зіму.

дубянець, ✂; незак.

  1. Мерзнуць на холадзе.

    • Дубянеюць ногі.
  2. Зацвердзяваць, качанець.

    • Бялізна дубянее на марозе.

дубяны, ✂.

Цвёрды, нягнуткі.

  • Дубяная скура.

дуга, ✂, ж.

  1. Частка конскай вупражы з сагнутага тонкага ствала дрэва, якая змацоўвае аглоблі з хамутом.

    • З дугі аглоблі не зробіш.
    • Сагнуць у дугу (перан. прымусіць быць пакорлівым).
    • Бровы дугой.
    • Спіна дугой.
  2. Частка акружнасці або што-н. іншае, што мае форму крывой выгнутай лініі.

    • Апісаць цыркулем дугу.
    • Цячэнне ракі ўтварыла дугу.
  3. Токапрыёмнік на трамвайных вагонах (разм.).

    • Іскрыла трамвайная д.

○

  • Электрычная дуга (спец.) — электрычны разрад у газе ў выглядзе яркага плазменнага шнура.

|| памянш. дужка, ✂.

|| прым. дугавы, ✂.