дуга, , ж.

  1. Частка конскай вупражы з сагнутага тонкага ствала дрэва, якая змацоўвае аглоблі з хамутом.

    • З дугі аглоблі не зробіш.
    • Сагнуць у дугу (перан. прымусіць быць пакорлівым).
    • Бровы дугой.
    • Спіна дугой.
  2. Частка акружнасці або што-н. іншае, што мае форму крывой выгнутай лініі.

    • Апісаць цыркулем дугу.
    • Цячэнне ракі ўтварыла дугу.
  3. Токапрыёмнік на трамвайных вагонах (разм.).

    • Іскрыла трамвайная д.

  • Электрычная дуга (спец.) — электрычны разрад у газе ў выглядзе яркага плазменнага шнура.

|| памянш. дужка, .

|| прым. дугавы, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)