Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

выліцца, ✂; зак.

  1. Выцечы, выйсці вон (пра вадкасць).

    • Вада вылілася з бочкі.
  2. перан., у што. Прыняць той або іншы выгляд, ператварыцца.

    • Раздражненне вылілася ў форму пратэсту.

|| незак. вылівацца, ✂.

выліць, ✂; зак.

  1. Выдаліць, прымусіць выцечы адкуль-н. (вадкасць).

    • В. ваду з вядра.
  2. перан. Даць выхад якім-н. пачуццям, выказаць.

    • В. гнеў на каго-н.
    • В. усё, што было на душы.
  3. Зрабіць шляхам ліцця, адліць.

    • В. звон з медзі.

|| незак. выліваць, ✂.

вылічальнік, ✂, м.

  1. Спецыяліст па вылічальнай тэхніцы.

  2. Прыбор, які робіць вылічэнні.

|| прым. вылічальніцкі, ✂.

вылічальны, ✂.

Які служыць для вылічэння, звязаны з вылічэннем.

  • Вылічальныя машыны.
  • В. цэнтр.

вылічыць, ✂; зак.

  1. Падлічыўшы, вызначыць.

    • В. памер даходаў.
    • В. кошт будоўлі.
  2. Утрымаць пры расплаце.

    • В. запазычанасць.

|| незак. вылічаць, ✂ і вылічваць, ✂.

|| наз. вылічэнне, ✂ і вылік, ✂.

вылузаць, ✂; зак.

Выняць, лузаючы.

  • В. боб са струкоў.

|| незак. вылузваць, ✂.

вылупіцца, ✂; зак.

  1. Выйсці з яйца (пра птушанят).

  2. Утаропіцца шырока расплюшчанымі вачамі (разм.).

    • Што ты на мяне вылупіўся?

|| незак. вылуплівацца, ✂.

вылупіць, ✂; зак. (разм.).

  1. З сілай выдраць.

    • В. ліст з кнігі.
    • В. прабой з вушака.
  2. Набіць, адлупцаваць.

◊

  • Вылупіць вочы — пільна паглядзець шырока расплюшчанымі вачамі.

|| незак. вылупліваць, ✂.

вылучыцца, ✂; зак.

  1. Вызначыцца чым-н. сярод іншых.

    • В. сваімі здольнасцямі.
  2. Выйсці, выступіць з чаго-н. у выніку пэўных працэсаў.

    • У працэсе рэакцыі вылучылася соль.

|| незак. вылучацца, ✂.

|| наз. вылучэнне, ✂.

вылучыць, ✂; зак.

  1. Адабраўшы адасобіць ад агульнай масы, выдзеліць.

    • В. сваіх авечак з чарады.
    • В. галоўнае ў творы.
    • Яго вылучылі як лепшага вучня.
  2. каго (што). Прапанаваць, выставіць для абмеркавання, паставіць на больш адказную работу.

    • В. кандыдата на пасаду старшыні.
  3. Аддаць каму-н. на карыстанне.

    • На будаўніцтва вылучылі сродкі і тэхніку.
  4. (1 і 2 ас. не ўжыв.), што. Выпусціць, выдзеліць.

    • В. пах.

|| незак. вылучаць, ✂.

|| наз. вылучэнне, ✂.

  • В. кандыдата ў дэпутаты.