Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

выкармак, ✂, м.

  1. Дзіцяня жывёліны, выкармленае ў хатніх умовах, без маці.

  2. перан. Пра нікчэмнага, подлага чалавека, выхаванага дрэнным асяроддзем (пагард.).

    • Фашысцкі в.

выкарміць, ✂; зак.

  1. Кормячы, выгадаваць, узгадаваць.

    • В. грудзямі.
  2. Зрабіць сытым, адкарміць.

    • В. кабана.

|| незак. выкормліваць, ✂.

|| наз. выкормліванне, ✂.

|| прым. выкармачны, ✂.

выкарчаваць, ✂; зак.

Карчуючы, выдаліць.

  • В. пні.
  • В. бюракратызм (перан.).

|| незак. выкарчоўваць, ✂.

|| наз. выкарчоўванне, ✂ і выкарчоўка, ✂.

выкарыстаць, ✂; зак.

Скарыстаць, ужыць з карысцю.

  • В. спецыяліста.
  • В. матэрыял.
  • В. зручны момант.
  • В. вопыт перадавікоў.

|| незак. выкарыстоўваць, ✂.

|| наз. выкарыстанне, ✂ і выкарыстоўванне, ✂.

выкасаваць, ✂; зак. (разм.).

Тое, што і выкрасліць.

  • В. прозвішча са спісу.
  • В. цытату.

|| незак. выкасоўваць, ✂.

выкасіць, ✂; зак.

  1. Скасіць траву і пад. дзе-н.

    • В. сенажаць.
  2. перан. Знішчыць у вялікай колькасці (агнём, пошасцю і пад.).

    • Некалі тут халера выкасіла многа людзей.
    • Пажарам выкасіла паўвёскі (безас.).
    • В. кулямётам рады ворага.

|| незак. выкошваць, ✂.

|| наз. выкошванне, ✂.

|| прым. выкасны, ✂.

выкаціцца, ✂; зак.

  1. Коцячыся, выйсці, выпасці адкуль-н.

    • Мяч выкаціўся на дарогу.
  2. Тое, што і выкаціць (у 2 знач. і разм.).

    • З-за павароту выкацілася машына.

|| незак. выкочвацца, ✂.

выкаціць, ✂; зак.

  1. Коцячы, перамясціць, выдаліць.

    • В. бочку з падвала.
    • В. калёсы на двор.
  2. Хутка выехаць адкуль-н. (разм.).

    • На плошчу выкаціў аўтобус.
  3. перан., ас. і безас. Знішчыць агнём (разм.).

    • Пажар выкаціў палавіну вёскі.
    • Жыта выкаціла агнём.

◊

  • Выкаціць бельмы (разм. груб.) — вытарашчыць вочы.

|| незак. выкочваць, ✂.

выкачацца, ✂; зак.

  1. Разгладзіцца, расправіцца пры качанні.

  2. у што. Качаючыся, абляпіцца, запэцкацца.

    • В. ў снег.
  3. у чым. Пакачацца.

    • В. ў траве.
  4. Паправіцца, выжыць (разм.).

    • Доўга хварэла, а потым выкачалася.

|| незак. выкачвацца, ✂.

выкачаць, ✂; зак.

  1. гл. качаць.

  2. Качаючыся, прымяць, утрамбаваць.

    • Конь выкачаў пасевы.
  3. Качаючы, укачаць, абляпіць у што-н., запэцкаць у што-н.

    • В. цеста ў муку.

|| незак. выкачваць, ✂.