Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

бульдо́зер, ✂, м.

Трактар, абсталяваны навясным пярэднім адвалам для земляных работ.

|| прым. бульдозерны, ✂.

бу́лькат, ✂, м.

Гукі, якія ўтвараюцца пры кіпенні, пераліванні або цячэнні вады.

бульката́ць, ✂; незак.

  1. Бурліць, бурна кіпець (пра вадкасць).

    • Булькоча горная рака.
  2. безас. Утвараць глухія перарывістыя гукі пры захворванні горла, грудзей.

    • У горле булькоча.

|| наз. булькатанне, ✂.

бу́лькаць, ✂; незак.

Утвараць гукі, падобныя на тыя, якія бываюць пры кіпенні або пераліванні вады.

  • Булькае ручай.

|| аднакр. булькнуць, ✂.

|| наз. бульканне, ✂.